Стыпендыямі навучэнцаў Нараўлянскага каледжа будзе распараджацца ягоны дырэктар. А так можна было?

Жорж Кунцэвіч 30.11.2023

>

Суд Нараўлянскага раёна на падставе звароту мясцовага пракурора пазбавіў нядаўна права двух непаўнагадовых навучэнцаў дзяржаўнага каледжа самастойна распараджацца стыпендыяй і іншымі выплатамі ў сувязі з наяўнасцю ў іх статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Падставай для звароту ў суд паслужыў той факт, што атрыманыя навучэнцамі грошы тыя выдаткоўвалі нерацыянальна: апроч ежы, яны набывалі тытунёвыя вырабы і спіртныя напоі. Пры гэтым маладыя людзі знаходзіліся на поўным дзяржаўным забеспячэнні і атрымлівалі трохразовае харчаванне ў сталовай каледжа падчас навучальнага перыяду. У выхадныя і святочныя дні, канікулярны перыяд харчаванне не было прадугледжана, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

У выніку суд задаволіў заяву пракурора, а абавязкі па расходаванні грошай на ўтрыманне непаўналетніх былі ўскладзеныя на дырэктара каледжа. Цяпер ён будзе вырашаць, што можна набываць ім для побыту, а што не можна.