За здымку расійскай вайсковай тэхнікі пракуратура абвінаваціла жыхара Калінкавічаў ў экстрэмізме
Жорж Кунцэвіч
26.08.2022
>
Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд
крымінальную справу па абвінавачванні 33-гадовага жыхара Калінкавіч П, якому інкрымінаваныя арганізацыя і заклікі да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях,
якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным
непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, накіраваных на
парушэнне нармальнай працы аб'яднання і праваахоўных органаў, іншае
садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў канцы лютага 2022
года ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім фарміраваннем, размясціў
відэафайл з інфармацыяй, у якім заклікаў праз пакрокавыя дзеянні да парушэння
нармальнай працы ГА «Беларуская чыгунка» і праваахоўных органаў.
Ён жа з лютага па сакавік 2022 года, знаходзячыся на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў г. Калінкавічы, зрабіў відэа - і
фотаздымку ваеннай тэхнікі, транспартных сродкаў і розных аб'ектаў, а таксама
маршруту руху ваенізаваных падраздзяленняў па вуліцах і аўтамабільных
дарогах Гомельскай вобласці.
Пасля ён жа, для забеспячэння дзейнасці Тelegram-канала,
інфармацыйная прадукцыя якога прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі,
размясціў на ім атрыманыя файлы ў выглядзе паведамленняў.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці
Калінкавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.