>
Нараўлянскія следчыя завяршаюць следства па крымінальнай справе, заведзенай на жыхарку Гомеля М. Жанчыну абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Следчая Нараўлянскага РАСК Яна Дрэвіла паведаміла, штоўу красавіку 2022 года грамадзянка М., выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, падпісалася на адзін з акаўнтаў сацыяльнай сеткі «Instagram», матэрыялы якой пастановай суда прызнаныя экстрэмісцкімі.
"З мэтай распальвання сацыяльнай варожасці або варожасці ў адносінах да расійскіх вайскоўцаў, яна наўмысна размясціла каментар у адкрытым доступе, адрасаваны неабмежаванаму колу асоб, у якім маецца негатыўная ацэнка групы асоб, звязаная з фарміраваннем у адрасата негатыўнага сацыяльнага стэрэатыпу", - паведаміла следчая.
Жанчыну ўзялі пад варту. Цяпер ёй можа пагражаць пакаранне
ў выглядзе штрафу або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або
пазбаўленне волі на той жа тэрмін.