Жорстка затрыманыя шасцёра жыхароў Рэчыцкага раёна
Жорж Кунцэвіч
08.11.2023
>
Сілавікі адсправаздачыліся пра жорсткае затрыманне шасці
мужчын з Рэчыцы і Рэчыцкага раёна.
Як можна зразумець з відэа, якое размешчанае
на адным з каналаў мясцовых сілавікоў, сярод затрыманых – адвакат, які
прызнаецца, што быў выключаны са складу адвакацкай калегіі за распаўсюд
экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта Павел
Кулажэнка.
Астатнія таксама кажуць пра падпіску на экстрэмісцкія
сайты і каналы.
Пажылы мужчына чамусці называе іх “экстрэмальнымі”.
Раней
паведамлялася, пра тое, што супрацоўнікі САХР з Менску з пачаткам так званых
«антытэрарыстычных» вучэнняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата
палітолага Валерыя Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць
«пакаяннае» відэа, але сям'я не згадзілася. Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі
72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.
Вядома, што сямейству выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі
тэлефон: там у акаўнце ў "Аднакласніках" знайшліся падпіскі на "Радыё Свабода".