Яўген Туравец з Мазыра прызнаны палітычным зняволеным
Цімур Казачэнка
22.07.2022
>
20 ліпеня праваабаронцы Беларусі прынялі
сумесную заяву аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх – Яўген Туравец з Мазыра.
Яўген Туравец асуджаны па
артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса – “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў
дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Быў прыгавораны да 2,5 год
абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) за
пагрозу прадстаўніку ўлады праз сацыяльныя сеткі.
Паводле артыкулу 364 КК ў Беларусі зараз
асуджана альбо абвінавачана 138 чалавек, якія прызнаны палітзняволенымі, у тым
ліку 6 жанчын і 1 непаўнагадовы. 20 з іх прыгавораны да абмежавання волі ў
ПУАТ. Астатнія прыгавораны да больш жорсткага пакарання – пазбаўлення волі. Усе жанчыны прыгавораны да
пазбаўлення волі.
Паштоўкі і лісты Я. А. Тураўцу можна дасылаць
на адрас: ПУАТ № 7, в. Купліна, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобласць.
Агульная
колькасць палітзняволеных у Беларусі зараз – 1259, з іх 179 утрымліваюцца ў
месцах зняволення ў Гомельскай вобласці, у тым ліку ў Мазырскім раёне – 25.
На фота: ПУАТ-7 у в. Купліна.