>
У Гомельскім абласным судзе 15 верасня працягваецца разгляд
крымінальнай справы мазырскага экалагічнага актывіста палітзняволенага Паўла Наздры, якога
абвінавачваюць у садзенічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
Судовы працэс вядзе суддзя Людміла Грынько.
Павел Наздра — экалагічны актывіст з Мазыра,
быў затрыманы 11 траўня 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №3 Гомеля
Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў публікацыю на
тэлеграм-канале "Беларускі гаюн" аб перасоўванні расійскіх войскаў у
горадзе Мазыры.
Павел Наздра вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у
Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг
экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі
ўладных органаў. Таксама Павел Наздра з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў
партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.
Суд пачаўся 9 верасня і праходзіць у адкрытым рэжыме.
Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул.
Кніжная, 1А. Павел Іванавіч Наздра.