Ці насамрэч Расея плануе падарваць жылыя будынкі ў Мазыры?

Жорж Кунцэвіч 24.06.2022

>

Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны паведамляе, што паводле іх звестак, Расея нібыта паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай праз шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і мірнага насельніцтва.

З гэтай мэтай у горад Мазыр прыбылі дыверсійныя групы пад выглядам цывільных грамадзян.

Паводле ўкраінскага боку, у планах гэтых груп нібыта прадугледжаная арганізацыя серыі тэрактаў у Беларусі. ГРУ плануе правесці серыю артылерыйскіх і ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылым масіве. Падчас абстрэлу таксама будуць зносіць жылыя будынкі, бальніцы і школы, сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Лічыцца, што ў гэтым выпадку ў Лукашэнкі не застанецца магчымасці пазбегнуць удзелу ў вайне». Таксама адзначаецца, што афіцэры УС Беларусі ўжо нібыта пачалі эвакуацыю сваіх сем'яў з Мазыра.

Але ці так гэта на сомой справе - пакуль невядома.