За каментарыі ў інтэрнеце асуджаны жыхар Мазыра
Цімур Казачэнка
22.09.2022
>>
На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень
з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі
яго ў Гомельскім абласным судзе.
Прысуд вынесены 19 верасня па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – частцы
1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай
сацыяльнай варожасці альбо варажнечы», ч. 3 арт. 203-1 «Незаконныя дзеянні ў
адносінах інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных» і арт. 369
«Абраза прадстаўніка ўлады».
Наколькі вядома, гаворка ідзе пра каментарыі ў сацыяльнай сетцы адносна
гібелі ў Мінску 28 верасня 2021 г. у перастрэлцы грамадзяніна Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.
Судовыя пасяджэнні праводзіліся 26 і 31 жніўня, затым 8, 12 і 19 верасня.
Справу вёў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Яўген Віславух быў затрыманы 26 студзеня, а з 12 лютага змешчаны ў СІЗА. 10
сакавіка праваабаронцы заявілі аб прызнанні яго палітычным зняволеным.
Даслаць
яму паштоўку альбо ліст зараз можна на адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003.
На здымку: Яўген Віславух.