Матч паміж мінскім “Дынама” і мазырскай “Славіяй” адзначыўся масавай бойкай
Жорж Кунцэвіч
16.10.2023
>>
Мазырская “Славія” з боем перамагла ў таварысцкім матчы
мінскае “Дынама”. У прамым сэнсе. Гульня прайшла 14 кастрычніка на сталічным
полі.
Як піша «Трыбуна», на 39-й хвіліне сустрэчы пры ліку 1:2
на карысць «Славіі» паўабаронца мазырчукоў Уладзіслаў Полаз сфаліў на гульцы
«Дынама» Арынья.
За гэта бразілец «прапісаў бычка» Полазу. Пачалася бойка,
Арынья паспеў ударыць яшчэ некалькіх гульцоў-мазырчукоў, за што атрымаў прамую
чырвоную картку.
Тым часам яшчэ адзін абаронца «Дынама» Раман Бегуноў
прыёмам з вольнай барацьбы кінуў на газон яшчэ аднаго мазырчука, піша "Наша Ніва".
Па сканчэнні гульні ягоны
відэазапіс знік з адкрытага доступу.