Алесь Бяляцкі: “Мы былі амбітнымі і не баяліся думаць за ўсю Беларусь”
Andrus
26.09.2022
>
У межах 10-га Міжнароднага Канрэсу даследчыкаў Беларусі (30.09 – 2.10. 2022, Коўна) адбудзецца прэзентацыя даследвання Таццяны
Астроўскай “Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай
Беларусі (1968-1988).
Да выдання беларускай версіі манаграфіі доктаркі гістарычных навук, супрацоўніцы Інстытута гістарычных
даследванняў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы імя І.Г. Гердэра беларускай
даследчыцы Таццяны Астроўскай спрычыніўся Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Разам з тым выданне не з’яўляецца выключна
перакладам дысертацыі беларускай даследчыцы, якую яна абараніла ў Нямечынне на
ангельскай мове, а менавіта дапрацаваным даследваннем.
Праваабаронца, а найперш
літаратуразнаўца і дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў 90-х
гадах, Алесь Бяляцкі ў 2000-х выкладаў на занятках праграмы Беларуская
Правабарончая Школа тэмы “Дзеянні ў абарону правоў чалавека” і “Гісторыя
праваабарончага руху”. Ён дзяліўся ўласным
досведам удзельніка падзеяў канца 80-х-пачатку 90-х, адраджэння беларускага
нацыянальнага руху, стварэння розных ініцыятываў і арганізацый, распаўсюду
самвыдату.
На жаль, Алесь не зможа прыняць удзел у
прэзентацыі кнігі, нават патрымаць яе у руках, бо друкаваныя выданні на Валадарцы
цяпер дазволены толькі з турэмнай бібліятэкі і толькі тыя, што адобраны
цэнзарам.
Аўтарка даследвання Таццяна Астроўская
падзялілася сваім меркаваннем наконт ролі Бяляцкага ў тым, што яе навуковая праца
стала даступнай для шырокага кола зацікаўленых нацыянальнай гісторыяй чытачоў:
“Яшчэ напачатку 2010-х шукаючы тэму для дысертацыі, я была захопленая
дзейнасцю невялікіх нефармальных колаў у савецкай Беларусі, невялікіх групаў
мужчын і жанчын, што ўкладалі свае сілы і энергію ў тое, як прыдумаць і стварць
альтэрнатыўную Беларусь. І гэта неглядзечаны на тое, што, як ўсё тады былі
ўпэўненныя, Савецкі Саюз мусіў існаваць вечна.
Алесь Бяляцкі быў адным з іх, ён быў і застаецца адным з найбольш яркіх,
сумленных і паслядоўных стваральнікаў альтэрнатыўнай Беларусі, якая, як мы гэта
дакладна ведаем, прынамсі, з 2020 года – існуе і пашыраецца.
Алесь Бяляцкі быў не толькі актыўным выдаўцом самвыдату і дзеячом
культурнага і палітычнага андэрграўнду канца 1980-х, ён быў яшчэ адным з
першых, хто зразумеў, як важна захаваць памяць пра гэтыя падзеі і працаваць над
іх асэнсаваннем. Менавіта таму, як мне падаецца, яму была цікавая мая праца. Ён
уважліва чытаў перакладзены тэксты, зрабіў вялікую колькасць заўваг – найперш
факталагічных, але ў прынцыпе, як мне думаецца, яму падалася пераканаўчай мая
інтэрпрэтацыя. Ён не баяўся складанасці пытанняў, бо мая праца пазбягае гераічнага
наратыву дысідэнства і кажа пра незаўсёдную магчымасць адзназначна і адразу
выбраць паміж супрацаю і супрацівам.
Пакуль быў на волі, Алесь Бяляцкі быў сапраўдным рухавіком гэтага праекту,
ён не шкадаваў часы на ўважлівае чытанне і абмеркаванне. Найперш, дзякуючы яму кніжку ўдалося так хутка
перакласці - і, калі ён быў арыштаваны - ўжо дзякуючы намаганням яго цудоўных калег
падрыхтаваць да друку і надрукаваць. Гэта здаецца, наогул, амаль рэкордныя
тэрміны, калі іншамоўная навуковая праца выходзіць па-беларуску ўсяго праз два
з паловай гады пасля арыгінальнага выдання.
Пішучы гэтую кнігу, рыхтуючы пераклад і вось зараз яе прэзентацыю ў Коўне,
на 10-ым Кангрэссе даследчыкаў Беларусі, я, зразумела, не магу не думаць аб
паралелях паміж перыядам позняга сацыялізму, у якім жылі і працавалі героі маёй
кнігі, і сённяшняй (ўсё яшчэ) постсавецкай, аўтарытарнай Беларуссю. Пытанне (не) магчымасці непадцэнзурнага
выказвання зноў аказваецца ў Беларусі як ніколі актуальным, а тыя хто выказвае
нязгоду рызыкуюць свабодай і нават жыццём. У Беларусі ніколі не было столькі
палітычных зняволеных, і я не магу не думаць, як зменніцца краіна пасля таго,
як яны апынуцца на волі. Цікава таксама, што самвыдат – непадцэнзурныя
друкаваныя тэксты – апанаўся зноў актуальнымі і запатрабаваныммі, і гэта ў эпоху
дыгітальных медыя. Даследвання патрабуе і дыгітальнае дыссідэнства. Тут ёсць і свае цяжкасці, і рызыкі - праявы
нязгоды, калі не архіваваныя, знікаюць для даследчыкаў, як толькі публікацыя
выдалена, а магчымасці адсочвання і перадследу таксама значна ўзраслі. Ўсе гэты феномены (і шмат якія іншыя) патрабуюць
пільнай увагі даследчыкаў, уключаючы гісторыкаў. Ці гэта буду я – хто зоймецца
іх даследваннем, ці, магчыма, хтосці іншы
- пакажа час. Галоўнае, што гэтая гісторыя павінна быць абязкова
напісаная, не аказацца белай плямай.”
25.09.2022