Грошы, якія не пахнуць

Юрый Іваненка 10.08.2023

>

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь у чэрвені 2023 года склаў 1 927,1 рубля. Пра гэта паведаміў Белстат. Улічваючы, што ў траўні лічба была 1 861,1 рубля, цяпер адбылося  павелічэнне заробку на 66 рублёў.

Раней самай вялікай лічбай была 1 915,6 рубля. Яе зарэгістравалі ў снежні 2022 года – пераднавагоднім месяцы, калі традыцыйна адзначаецца скачок уверх.

"Сярод рэгіёнаў Беларусі самы высокі сярэдні заробак зафіксаваны ў Менску - 2 598 руб., на другім месцы Менская вобласць – 1 920,8 руб. Тройку лідараў замыкае Гомельская вобласць, дзе сярэдні заробак усталяваўся на ўзроўні 1 751,9 руб.”

Гэты невялікі фрагмент з "Вікіпедыі", прачытаны ў пачатку жніўня г.г. хай будзе своеасаблівым арыенцірам, маячком у бяздонным акіяне сусветных фінансавых сістэм, а ўжо нашай беларускай сістэмы – тым больш.

Такім чынам, на Гомельшчыне сярэдні заробак у раёне 1750 рублёў ... А ў рэальным жыцці?

А ў рэальным жыцці... некалькі дзён таму ў Кастрычніцкім раёне быў апублікаваны спіс свабодных вакансій, і запрашэнняў на працу. Там жа былі пазначаныя і лічбы ўзнагароджанняў за добрасумленную працу, т.е, прасцей кажучы, сумы заробкаў. І тут ужо стала не да гумару…

Адкрыем згаданы тут спіс вакансій, пачнем чытаць… Не ўвесь, зразумела. Спіс вельмі доўгі.

Электрагазазваршчык – 554руб. у месяц. Гэта, мабыць, рэкорд! Бухгалтар - 556 руб. а вось інжынер па ахове працы ацэнены ў 560 руб. па 600 рублёў Радзіма-маці абяцае плаціць галоўнаму інжынеру, галоўнаму ветурачу, галоўнаму заатэхніку, галоўнаму эканамісту, юрысту…

Спіс вельмі доўгі, і хто толькі там не патрабуецца! Але 90 працэнтах патрабуюцца спецыялістаў прапануюцца аклады ў 600-800 рублёў. У нашы дні гэта нават не смешна…

Не, можна, вядома, на тыя, што засталіся пасля аплаты ўсіх камунальных паслуг (ад вывазу цвёрдых бытавых адходаў да платы за карыстанне кампутарам) паспрабаваць выжыць, але... ці доўга можна працягнуць проста фізічна на пустых макаронах і бульбе?

А галоўнае-навошта было друкаваць у Вікіпедыі няпраўду пра заробак у 1750 руб. у Гомельскай вобласці, і пра 2 600 руб. у Менскай? Цікава, якая мэта пры гэтым пераследвалася?