У Лельчыцах і Хойніках зноў судзяць за “абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады”
Цімур Казачэнка
20.05.2024
>
На бягучым тыдні ў Лельчыцах і Хойніках судзілі двух
мясцовых людзей, якіх абвінавацілі ў “абразе прэзідэнта” і “абразе прадстаўніка
ўлады”.
У судзе
Хойніцкага раёна 16 траўня разглядалася справа аб “абразе прадстаўніка ўлады”
(артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Мясцовая жыхарка, якую абвінавацілі ў
гэтым – Раіса Матвейчук. Па гэтым
артыкуле пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам. Справу разглядаў
суддзя Юрый Крыкун, старшыня суда.
На
наступны дзень, 17 траўня, у судзе Лельчыцкага раёна мясцовы жыхар Арцём Грэчанюк абвінавачваўся ў “абразе
прэзідэнта” (арт. 368 КК). За гэта прысуджаюць да 5 гадоў зняволення. Суддзя па
гэтай справе – Град Аляксандр,
таксама старшыня суда.
Камітэт
па правах чалавека ААН яшчэ ў 2011 г. рэкамендаваў усім дзяржавам скасаваць
крымінальны пераслед за абразу прэзідэнтаў і прадстаўнікоў улады, і, калі ў
выказваннях людзей не было заклікаў да гвалтоўных дзеянняў, прымяняць за гэта
меры адказнасці паводле грамадзянска-прававых нормаў. Але беларускія ўлады не
адмовіліся ад крымінальнага пераследу, і зараз у месцах зняволення знаходзяцца
343 чалавека “за абразу прэзідэнта” і 267 чалавек “за абразу прадстаўнікоў
улады” – гэтых зняволеных праваабаронцы лічаць палітычнымі.
На здымку: суд Хойніцкага раёна.