Каб не сплылі ва Украіну?

Юрый Іваненка 21.11.2023

>

З 30 кастрычніка 2023 года ўведзена забарона на выкарыстанне маламерных суднаў на беларускай частцы ракі Славечна на поўдні Гомельшчыны.

Выключэнне зроблена для вяслярных (вёсельных) лодак, а таксама для лодак ратавальнікаў, “якія ажыццяўляюць ахову жыцця людзей на водах, якія выкарыстоўваюцца для правядзення аварыйна-выратавальных, выратавальных і пошукавых работ”.

Такім чынам, на Славечне ў Нараўлянскім раёне маторныя лодкі апынуліся пад забаронай.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе райвыканкама Гомельскай вобласці абмежавалі выхад на маламерных судах на рэкі Сож і Днепр у месцах праходжання дзяржаўнай мяжы.

У Ельскім і Нараўлянскім раёнах па рэчышчы ракі Славечна на працягу 109 км праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Украінай.

Кіраўніцтва Ельскага раёна, які таксама мае дзяржмяжу з Украінай па рацэ Славечна, такое рашэнне пакуль не апублікавала.