Паэта Анатоля Сыса прапагандуюць у Польшы

Жорж Кунцэвіч 27.09.2023

>>

У многіх месцах на Падляшшы, у тым ліку і Беластоку, з’явіліся мастацкія аб’екты – графіці з вершамі-цытатамі беларускага паэта з Горошкава Анатоля Сыса.

З праектам „Пан Лес”, названым у гонар самага вядомага зборніка вершаў паэта, знаёміць падляшскі фатограф, мастак і культурніцкі дзеяч Юры Асеннік:

– Трафарэты з’явіліся ў Беластоку, Бельску, Гайнаўцы і Белавежы. Праект, працоўная назва якога „Пан Лес”, мне здаецца так і будзе называцца. Ён прысвечаны Сысу, у ім выкарыстоўваюцца тэксты, вершы Анатоля Сыса. Таксама гэта музычны праект. У яго заангажаваны Сяргей Краўчанка, бубнач гурта „PortMone”. Хочам паказаць, як беларуская культура, слова, вершы могуць запрацаваць у сучаснай гарадской культуры. Я лічу, што Сыс гэта наш беларускі, пасля Караткевіча, першы такі вялікі, праз вялікую літару Паэт, - піша Беларускае радыё Рацыя.

Па выніку рэалізацыі праекта „Пан Лес”, які прысвечаны памяці і спадчыне неашага земляка Анатоля Сыса, чакаецца выданне музычнай кружэлкі і фотаздымкамі графіці з выявамі паэта на Падляшшы.