Дзе на Палессі найбольш напружаная сітуацыя з працай?

Жорж Кунцэвіч 04.01.2024

>

"Тэрыторыямі з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2024 годзе" названыя 23 раёны Беларусі. Адпаведны пералік зацверджаны пастановай урада ад 28 снежня 2023 года, апублікаваным 4 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, "напружанай сітуацыяй на рынку працы" характарызуюцца таксама і палескія рэгіёны: Ельскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі і Хойніцкі раён.

Паводле “Позірка”, сітуацыю на беларускім рынку працы ў апошнія гады адрознівае недахоп работнікаў.

Так, у трэцім квартале 2023 года ўзровень занятасці насельніцтва (стаўленне колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 67,7% (годам раней — 68,5%).