неВыбары-2024: як сфарміраваныя выбарчыя акругі на Палессі
Жорж Кунцэвіч
26.10.2023
Як паведамлялі
дзяржаўныя органы, адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага
2024 года, калі абірацца будуць разам дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых
Саветаў. Затым адбудуцца выбары членаў Савета Рэспублікі,
дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці
і дэпутатаў мясцовых Саветаў. На
месцах пачалася ліхаманкавая падрыхтоўка да гэтай падзеі.
На сумесным пасяджэнні Прэзідыума Гомельскага абласнога савета і Гомельскага
аблвыканкама 23 кастрычніка прынятае Рашэнне аб утварэнні выбарчых акруг па
выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання.
Фарміраванне выбарчых
акруг на Палессі мала чым адрозніваецца ад тых, якія былі ўтвораныя на
папярэдніх выбарах 2019 года. Хіба што паменшылася колькасць выбаршчыкаў.
Жыткавіцкая выбарчая
акруга № 30 (колькасць выбаршчыкаў - 21 176), Лельчыцкая выбарчая акруга №
31 (колькасць выбаршчыкаў - 21 762) і Петрыкаўская выбарчая акруга № 32 (колькасць
выбаршчыкаў -21 693) будуць знаходзіцца ў Жыткавічах па вуліцы Энгельса,
4.
У Калінкавічах створаныя
тры выбарчыя акругі: Калінкавіцкая №37, Меліярацыйная №37 і Акцябрская № 38.
Колькасць выбарцаў у гэтых акругах паменшылася ў параўнанні ў 2019 годам.
У Мазырскім раёне
нязменнымі застаюцца 6 акругаў: Інтэрнацыянальная выбарчая акруга № 39, Рачная
выбарчая акруга № 40, Палеская выбарчая акруга № 41, Баброўская выбарчая акруга
№ 42, Прытыцкая выбарчая акруга № 43, Мазырская Сельская выбарчая акруга № 44.
Прычым, дзве апошнія месцяцца ў Ельску. Там жа і Ельская акруга №45.
У Рэчыцкім раёне акругаў
дзве: Ведрычская №54 і Холмечская №55.
У Лоеўскую выбарчую
акругу № 56 увайшлі Брагінскі і Лоеўскі раёны. Акруговая выбарчая камісія будзе
знаходзіцца ў Хойніках (Колькасць выбаршчыкаў – 17 350)
Хойніцкая выбарчая
акруга № 57 складаецца з часткі Хойніцкага і Нараўлянскага раёна. Тут колькасць
выбаршчыкаў складае 20 985 чалавек.