За каментары па справе Зельцэра судзяць жыхара Мазыра

Жорж Кунцэвіч 30.08.2022

>>>

У судзе Мазырскага раёна 30 жніўня разглядаецца крымінальная справа Яраслава Пашкова. Ён абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130).

Судовы працэс вядзе суддзя Галіна Кніжонак (Максімава).

Яраслава Пашкова затрымалі  30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Яраслава з Следчай турмы №8 у Жодзіна ў СІЗА-3 Гомеля.

У лісце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка 2022 г. памерла ягоная маці.

Судовы працэс пачаўся 24 жніўня і праходзіць у закрытым рэжыме. Таму падрабязнай інфармацыі пра суд пакуль няма.