>>
У Мінску 9 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі з прымяненнем гвалту
затрымалі Дзмітрыя Шабетніка.
Некалькі дзён сваякі нічога не ведалі пра ягоны лёс і толькі
сёння стала вядома, што Дзмітрыя падазраюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Ён утрымліваецца ў следчай турме № 8 у Жодзіна.
Дзмітрый Шабетнік сын грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў Гомельскім абласным аддзяленнем грамадзкай арганізацыі "Гавары праўду", з’яўляўся сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Пакуль невядома, якія дзеянні Дзмітрыя паслужылі падставай дзя ўзбуджэння крымінальнай справы.