Непаўнагадовага нараўляніна забіла маланкай. Ці знойдуць вінаватых?
Жорж Кунцэвіч
03.08.2022
>
Няшчасны выпадак
адбыўся 2 жніўня, прыкладна ў 14.00, на палігоне цвёрдых бытавых адыходаў
паблізу вёскі Калінічы.
Вядома, што непаўнагадовы працаваў па дамове падраду,
выконваючы работы па сартаванні смецця, піша “Прыпяцкая праўда”.
Падчас навальніцы
падлетак знаходзіўся на адкрытай мясцовасці і атрымаў удар маланкі. Медыкі
канстатавалі смерць падлетка. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.