ГУБАЗіК затрымаў жыхара Акцябрскага Яўгена Грыцока

Жорж Кунцэвіч 15.08.2022

>

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 24-гадовы хлопец «наслухаўшыся дэструктыўнага земляка» прыняў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе — а менавіта, стаяў у «счэпцы».

Пад «дэструктыўным земляком” сілавікі маюць на ўвазе блогера Андрэя Павука.

Яшчэ 22 сакавіка 2019 года Яўген Грыцок, жыхар Кастрычніцкага, пад відэа ў групе "Рудабельская паказуха""ВКонтакте" пад просьбай дапамагчы сродкамі на кампутарную тэхніку Андрэю Павуку, напісаў, што можа аддаць свой кампутар, якім не карыстаецца, каб блогер Андрэй Павук мог мантаваць і выкладваць свае ролікі.

Праз некалькі гадзін да яго сям'і прыехалі чацвёра міліцыянтаў. На пытанне аб мэце візіту міліцыянты адказалі, што хацелі папрасіць Яўгена, каб ён не дапамагаў Андрэю павуку.

Сям'я Яўгена Грыцока жыве ў Кастрычніцкім. Раней юнак працаваў у Маскве ахоўнікам.