Падтрымай
Жорж Кунцэвіч
27.11.2023
>
Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які
вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце.
Шчодры аўторак узнік у 2012 годзе як простая ідэя: дзень, які
падахвочвае людзей рабіць дабро. За апошнія дзевяць гадоў гэтая ідэя
ператварылася ў глабальны рух, які натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць,
супрацоўнічаць і святкаваць шчодрасць.
Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы свет, у якім
шчодрасць ляжыць у аснове грамадства, якое мы будуем разам, раскрываючы
годнасць, магчымасці і роўнасць ва ўсім свеце.
У гэтым годзе Шчодры
аўторак адзначаецца 28 лістапада!
Чаму важна падтрымаць "Вясну"?
"Вясна" ўпершыню вырашыла далучыцца да глабальнага дню
шчодрасці і заклікае падтрымаць яе шматгадовую дзейнасць у абарону правоў
чалавека ў Беларусі.
Кожны дзень праваабаронцы ўпарта робяць важную працу, не
зважаючы на перашкоды і пераслед:
- дапамагаюць рэпрэсаванным і
палітвязням,
- дакументуюць факты пераследу і
катаванняў,
- збіраюць, аналізуюць і
распаўсюджваюць інфармацыю,
- гучна кажуць пра парушэнні
правоў чалавека ў Беларусі на міжнароднай арэне.
Нажаль, пяцёра вясноўцаў застаюцца за
кратамі за сваю паслядоўную мірную прафесійную дзейнасць. Гэта кіраўнік
"Вясны" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь
Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч,
юрыст Уладзімір
Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа
Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.
Вашыя ахвяраванні — гэта не толькі падтрымка нашага змагання за
дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, але і высокая адзнака нашай працы на
карысць беларускага грамадства.
Як ахвяраваць "Вясне"?
Падтрымаць "Вясну" можна праз падпіску на Patreon ці аднаразовым
данатам праз Stripe. Любая сума ахвяравання
мае значэнне!
Далучайся і распавядай
сябрам пра такую магчымасць з хэштэгам #GivingTuesday #ШчодрыАўторак.
Памятайце!
"Вясна" прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем: рабіце
ахвяраванні толькі з замежных картак і не знаходзячыся ў Беларусі ці
Расіі.
|
Мы лічым, што шчодрасць і салідарнасць не маюць межаў. У гэтыя
няпростыя часы важна аказваць падтрымку рознымі спосабамі і кожны дзень.