На Мазыршчыне вызначыліся з месцамі для правядзення перадвыбарчай агітацыі

Жорж Кунцэвич 16.01.2024

>

У Мазырскім раёне вызначыліся з месцамі для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, альбо іх даверанымі асобамі, а таксама памяшканняў для правядзення сустрэч выбарцаў з кандыдатамі.

Нагадаем, што згодна з Каляндарным планам ЦВК, этап перадвыбарнай агітацыі пачнецца 31 студзеня і будзе доўжыцца да 24 лютага ўключна.

Як паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

паводле рашэння Мазырскага райвыканкама ад 8 студзеня у пералік такіх местаў увайшлі:

адкрытая пляцоўка каля кніжнай крамы №12 “Светач”;

памяшканні Палаца культуры НПЗ, гарадскога палаца культуры, цэнтра цыркавога мастацтва, дзіцячай школы мастацтваў, Мазырскага раённага цэнтра культуры і народнага мастацтва, а таксама ягоныя філіалы ў аграгарадках раёна.

Вызначаныя таксама і месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў на трэрыторыях выбарчых участкаў.

Гэтае рашэнне цалкам ідэнтычнае таму, якое прымалася падчас папярэдняй выбарчай кампаніі 2020 года: зменаў у лепшы альбо горшы бок няма.

На фота: крама "Светач" у Мазыры.