>
У Спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці ў лістападзе дадалі ўраджэнца Акцябрскага раёна, 23 – гадовага Кірылу Ахрэмчыка.
Кірыл – жыхар вёскі Новая Дуброўка. Кірыла затрымалі ў Мінску і асудзілі за ўдзел у
акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Нагадаем, у судзе Заводскага раёну Мінск 10 кастрычніка
асудзілі Кірыла Ахрэмчыка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)
Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла Кірылу два гады і шэсць
месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
("хатняй хіміі").
Кірыла абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску
ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага
транспарту. Таксама мужчыну паставілі ў віну знаходжанне ў счэпцы ў першых
шэрагах пратэстоўцаў на вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску.