У Мазырскай папраўчай калоніі №20 забараняюць глядзець фільмы

Жорж Кунцэвіч 02.06.2023

>

Як стала вядома праваабаронцам, у атрадах ПК №20 канфіскаваныя DVD-прайгравальнікі, а сваякі папярэджаныя, што DVD-дыскі з фільмамі перадаваць больш нельга.

Прычыны такога рашэння не называюцца, паведамляе MAYDAY.TEAM

ПК  №20 у Мазыры адна з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбываюць тэрмін вязні, прысуджаныя да агульнага, узмоцненага і строгаму рэжымам. Тэрміны зняволення складаюць 15, 20 і нават 25 гадоў.

Сама калонія размешчана ў прамысловай зоне вакол Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Гэты ў рэальнасці шкодны нафтазавод размешчаны ў 20 км ад горада, туды ходзіць хуткасны трамвай (гэтак жа сама, як у Наваполацку, дзе размешчана ПК-1).

Калонія арганізавана на месцы баракаў будаўнікоў, якія ўзводзілі НПЗ. У 1970-я гады там спярша быў адкрыты ЛПП, а пазней гэтую ўстанову вырашылі рэарганізаваць у калонію.

На сёння тут адбывае пакаранне 27 палітзняволеных.