За паклёпы на Лукашэнку судзяць жыхара Петрыкава

Жорж Кунцэвіч 14.03.2024

>>

У судзе Жыткавіцкага раёна 14 сакавіка працягваецца суд над жыхаром Петрыкава Аляксандрам Пацковым. 23-гадовага мужчыну абвінавачаюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 1 арт.367 і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.  

Справу разглядае суддзя Аляксандр Аношка. Судовы працэс пачаўся яшчэ 13 лютага.

Аляксандра Пацкова меркавана затрымалі ў снежня 2023 года. Да затрымання нейкі час ён выконваў функцыі выконваючага абавязкі дырэктара унітарнага прадпрыемтва “Петрыкаўскі райжылкамунгас”.

Паводле ч. 2 арт. 367 КК (дзеянне, здзейсненае асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, альбо злучанае з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства) яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.