Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з Рэчыцы ў СІЗА-3 пасля новага прысуду

Юрый Іваненка 18.10.2023

>

Палітзняволеную, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, Паліну Шарэнду-Панасюк пасля прысуду Рэчыцкага суда перавялі ў СІЗА-3 па вуліцы Кніжнай у Гомелі. Там жанчына будзе чакаць вынікаў абскарджання прысуду. Аднак перадачу для яе не прынялі.

Сёння для Паліны ізноў не прынялі перадачу ў СІЗА-3. Проста паведамілі, што ўсе 30 кілаграмаў дазволеных ёй для перадачаў на гэты месяц выкарыстаны. Гэта здарылася на другі дзень знаходжання Паліны там. Ці правярнула адміністрацыя СІЗА ізноў фокус з мехам гнілых яблык, ці проста зрабіла метку ў кампʼютары, нам пакуль не вядома. Паліна ізноў засталася без свежай зеляніны і гародніны на бліжэйшы месяц.

Пасылкі і бандэролькі да Паліны, на шчасце, яшчэ даходзяць. Таму прашу парадаваць Паліну шакаладкай, ці нейкім прысмакам у невялікай бандэрольцы. На жаль, адміністрацыя СІЗА любіць патрымаць пасылкі і бандэролі на складзе тыдзень – два, перад тым як перадаць Паліне. Таму прашу ўлічваць гэты момант”, - напісаў Андрэй Шарэнда.

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне.