Новыя палітвязні на Гомельшчыне
Жорж Кунцэвіч
08.12.2023
>
Беларуская праваабарончая супольнасць 7 снежня прызнала
палітычнымі зняволенымі яшчэ 22 чалавекі. У іх ліку – жыхарка Лоеўшчыны Сняжана
Цадава.
Сняжана Цадава была затрымана напрыканцы жніўня 2023 года за тое, што абразіла супрацоўнікаў
міліцыі падчас здымкі відэа і затым выклала ролік з абразамі ў інтэрнэт. Супраць
Сняжаны ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага
кодэксу (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Да суда яе змясцілі пад
варту ў СІЗА №3 Гомеля.
29 лістапада 2023 года пачаўся суд над жанчынай у
Гомельскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Алег Харошка.
Агулам ў Беларусі 1473 чалавекі прызнаны палітычнымі
зняволенымі, з іх 211 – жыхары
Гомельскай вобласці.
Падтрымайце палітзняволеную паштоўкай альбо лістом: СІЗА-3.
246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сняжана Уладзіміраўна Цадава.