Абвінавацілі ў
Цімур Казачэнка
28.04.2023
>
Яшчэ аднаго чалавека абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі".
На гэты раз абвінавачаны – Аляксандр Кадол. Пасяджэнне ў
судзе Мазырскага раёна па яго справе адбылося 26 красавіка. Суддзя па праве – Галіна Кніжонак.
"Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах
супрацоўніка органаў унутраных спраў» – гэта артыкул 364 Крымінальнага кодэкса
РБ. З 2020 г. Абвінавачанне па гэтым артыкуле ўжываецца практычна толькі па
справах, звязаных з палітычнай абстаноўкай у краіне. У выніку таго, што народ
не паверыў абвешчаным вынікам прэзідэнцкіх выбараў, па ўсёй краіне, у тым ліку
і ў Мазыры, у той год адбыліся мірныя акцыі грамадзян. Міліцыя пры падтрымцы
ўнутраных войск прымяняла ў адносінах да ўдзельнікаў акцый жорсткія меры
затрымання, а затым грамадзяне былі абвінавачаны ў «гвалце альбо пагрозе яго ўжывання».
На цяперашні час у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
знаходзяцца 142 чалавекі (у тым ліку 6 жанчын), абвінавачаныя ці ўжо асуджаныя
па артыкуле 364 КК і ўключаныя
праваабаронцамі ў спіс палітычных зняволеных. 10 з іх – у Гомельскай вобласці. Агульная
колькасць палітзняволеных у краіне на сённяшні дзень – 1495.