На жыхарку Рэчыцы завялі крымінальную справу пасля адміністрацыйнай. Хутка суд
Жорж Кунцэвіч
24.07.2023
>
Пра затрыманне Наталлі Белай стала вядома ў сакавіку
бягучага года. Тады так званае «пакаяннае» відэа з жанчынай з'явілася ў
пабліках, звязаных з сілавікамі.
У каментарах да гэтага відэа прасочваліся
відавочныя пагрозы расправы над жанчынай.
Тады справа скончылася пратаколам па ч. 2 арт. 19.11 КаАП
РБ (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая
ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць) і
судом, вынік якога, на жаль, невядомы. Але відавочна пасля гэтага затрымання на
жанчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-1 (садзейнічанне
экстрэмісцкай дзейнасці).
Судовы працэс над ёй пачнецца 28 ліпеня ў Гомельскім
абласным судзе, піша "Гомельская вясна". Справу прызначылі разглядаць суддзю Вадзіма Бобырава.
Цяпер Наталлі пагражае абмежаваннем волі на тэрмін да
пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.