"Тэрарыстам" КДБ зрабіла 22-гадовага жыхара Мазыра
Жорж Кунцэвіч
31.08.2023
>>
У пералік арганізацый і
фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, які фармуе КДБ
Беларусі, дадалі палітзняволенага жыхара Мазыра Сяргея Гуню.
Сяргей Гуня — жыхар Мазыра. Быў затрыманы 16 чэрвеня 2023 года
і зараз знаходзіцца пад следствам.
Вядома, што яго затрымалі за выказванні ў інтэрнэце і
перадачу даных пратэсным крыніцам.
Вось пералік крымінальных артыкулаў, па якіх
абвінавачваюць 22-гадовага мазырчука:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых
беспарадкаў
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба
парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне
шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі
аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных