Настаўнік з Барагіншчыны распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы

Жорж Кунцэвіч 15.09.2022

>

Па інфармацыі пракурора Брагінскага раёна Алесі Зубаравай, на педагога адной са школ раёна накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З'яўляючыся карыстальнікам "Тэлеграма", ён меў там асабісты акаунт, у якім размясціў актыўную спасылку на бот экстрэмісцкай накіраванасці, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта значыць, у дадзеным выпадку ён быў яшчэ і распаўсюднікам экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе "Маяк Палесся".

У цяперашні час праводзіцца праверка. Магчыма, што адной адміністрацыйнай справай не абыйдзецца.