На мазырскага праваабаронцу склалі тры пратаколы

Жорж Кунцэвіч 10.09.2022

>

Праваабаронцам стала вядома, што на арыштаванага на 10 сутак Уладзіміра Целяпуна за спасылку ў фэйсбуку на сайт "Палескай Вясны", агулам склалі тры адміністрацыйных пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 

Таксама сілавікі правялі ператрус у яго дома. Вядома, што шукалі тэхніку і матэрыялы па "справе Вясны".

Нагадаем, Суд Мазырскага раёна 6 верасня вынес пастанову па адміністрацыйнай справе праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна.

Ён быў затрыманы 3 верасня ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі ў фэйсбуку”. Судзілі Уладзіміра за спасылку на сайт "Палескай Вясны", які прызнаны “экстрэмісцкай прадукцыяй”.

6 верасня Целяпуна арыштавалі на 10 сутак.