Мазырскі памежны атрад узмацняюць спецыялістамі для працы з БПЛА

Жорж Кунцэвіч 06.12.2022

>

На ваенную службу ў Мазырскі памежны атрад запрашаюць спецыялістаў – афіцэраў і прапаршчыкаў на пасады начальніка мабільнай групы беспілотных авіяцыйных комплексаў, аператараз беспілотных авіяцыйных апаратаў, тэхнікаў БПЛА.

Таксама дабіраюць у штат інспектара аддзялення службы сабак, тэхніка ў групу радыяцыйнай і хімічнай бяспекі, стралкоў, кіроўцаў, кантралёраў і санітарных інструктараў.

Падобна на тое, што штат Мазырскага памежнага атрада істотна павялічыцца і гэта сведчыць аб тым, што ўлады баяцца, што вайсковыя дзеянні з Украіны могуць перакінуцца і на Беларусь.

Як піша “Жыццё Палесся”, цікавасць уяўляюць мужчыны ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, а таксама жанчыны ва ўзросце ад 19 да 35 гадоў.