У Хойніцкім раёне, па-ранейшаму, месцаў для агітацыі вельмі мала
Жорж Кунцэвіч
23.01.2024
>
Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў
Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.
Для правядзення ў паведамляльным парадку масавых
мерапрыемстваў – мітынгаў і пікетавання, якія арганізуюцца кандыдатамі ў
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў дэпутаты мясцовых
Саветаў, вызначаная пляцоўка каля Хойніцкага Цэнтра культуры па вул. Калесніка,
13. Гэта месца на працягу двух апошніх электаральных кампаній застаецца адзінай
і нязменнай пляцоўкай для агітацыі па-за памяшканнямі.
А вось у пералік памяшканняў для правядзення сустрэч
кандыдатаў з выбарцамі у адрозненні ад папярэдніх выбарах дадаліся новыя месцы:
у раёне іх было тры (!), а зараз стала пяць. Гэта:
глядзельная зала раённага Дома культуры;
глядзельная зала Судкоўскага Цэнтра культуры і вольнага
часу;
глядзельная зала Глінішчанскага Цэнтра вольнага часу;
глядзельная зала Вялікаборскага Цэнтра вольнага часу;
глядзельная зала Стралічаўскага Цэнтра вольнага часу.
У той жа час паменела месцаў для размяшчэння агітацыйных
друкаваных матэрыялаў. Зараз плакаты і ўлёткі, вырабленыя афіцыйна, можна
размяшчаць толькі каля адміністрацыйных будынкаў сельвыканкамаў у будынку аўта-
і чыгуначнай станцыі і каля кінатэатра “Юбілейны”. Таксама дазволена вывешваць
агітацыйныя матэрыялы ў крамах “Еўраопт", “Дары ад зары” і “Капеечцы” і на
спецыяльна ўстаноўленых інфармацыйных тумбах “Адзіны дзень галасавання-2024”.
Такіх тумбаў у Хойніках пакуль не заўважана, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
На фота: Хойніцкі Цэнтр культуры