За дзень да суда вядомы блогер Павук атрымаў ананімныя пагрозы
Палеская Вясна
24.09.2019
25 верасня адбудзецца разгляд судовага пазову блогера з Акцябрскага Андрэя Павука, які спрабуе спагнаць 25.000 рублёў маральнай шкоды з Акцябрскага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі, паведамляе "Гомельская Вясна". За дзень да судовага пасяджэння блогер атрымаў ананімнае паведамленне з пагрозамі і абразамі ў свой адрас.
Паведамленне было адпраўлена з філіпінскага нумара ў мессенджер Вайбер. Сам блогер з-за гэтага знаходзіцца ў здзіўленні. Каму ж трэба так запалохваць актывіста?
«Відавочна, што мяне падставілі. Суд зойме маю пазіцыю. Калі ён суд», - каментуе сітуацыю сам актывіст.
У сакавіку гэтага года на пульт супрацоўнікам Кастрычніцкага РАУС паступіў званок аб мініраванні будынка райвыканкама. У кватэры Андрэя Павука супрацоўнікі МУС зладзілі ператрус і канфіскавалі ў яго тэхніку (кампутар, партатыўную камеру, тэлефоны), якую ён выкарыстаў для сваёй інфармацыйнай працы. Сам блогер быў затрыманы і утрымліваўся ў міліцыі на працягу пяці гадзін без прад'яўлення абвінавачвання. Пазней Андрэй Павук быў адпушчаны.
Актывіст паспрабаваў абскардзіць дзеянні міліцыі ў Генпракуратуры, аднак тая не знайшла падстаў для пракурорскага рэагавання.