>
Шэсць новых суддзяў 17 лістапада Указам Лукашэнкі былі прызначаныя на пасады ў Вярхоўны суд Беларусі. Сярод іх двое дагэтуль “працавалі суддзямі” на Гомельшчыне.
Віталь Валер'евіч Маразюк у 2011 годзе скончыў Гомельскі
дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. А неўзабаве быў прызначаны на
пасаду суддзі суда Цэнтральнага раёна Гомеля. У 2017 годзе стаў працаваць у
судзе Навабеліцкага раёна Гомеля.
З 2019 года да цяперашняга часу працаваў на пасадзе суддзі Гомельскага абласнога суда.
Падобны досвед і мае і другі вылучэнец. Гэта Аляксей Анатольевіч Хлышчанкоў, які ў 2004 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. У 2014 годзе ён быў прызначаны на пасаду суддзі суда Чыгуначнага раёна Гомеля, а ў 2022 годзе на пасаду суддзі Гомельскага абласнога суда, дзе і працаваў да цяперашняга часу.
Калі пра дзейнасць Маразюка на пасадзе суддзі інфармацыі не вельмі багата, то ў Аляксея Хлышчанкова, як кажуць, рукі па локаць у… палітычна матываваных справах.
Варта
нагадаць, штэ гэта ён выносіў прысуды барду і музыканту Аляксею Ільінчыку,
мазыранцы Крысціне Чаранковай, журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу, судзіў
некалькі чалавек па “справе Зельцэра” і шмат іншых.