Падчас марафону “Нам не ўсё адно!” беларусы сабралі для палітвязняў больш за 570 тысяч еўра

Жорж Кунцэвіч 31.07.2023

>>

Марафон незалежных медыя і арганізацый і публічных асооб, праз якія збіралі сродкі для дапамогі беларускім палітвязням, пачаўся раніцай у суботу, 29 ліпеня.

Данаціць (пералічваць) можна было да апоўначы 30 ліпеня. Рубеж 500 000 еўра пераадолелі 30 ліпеня ў 16:45, сабраная сума ў канцы заяўленага часу — 574 356 еўра.

Адзін з папулярных данатаў - 23.34 еўра, па назве артыкула Адміністрацыйнага кодэкса. Найбольшы данат - 10 000 еўра.

Вынікі збору сродкаў пераўзышлі ўсе самыя смелыя чаканні. На пачатку марафону нават самі ягоныя арганізатары прызнаваліся, што разлічваюць на некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, хоць першапачатковая мінімальная планка была 200 тысяч еўра.

Усе данаты збіраліся на адзіны рахунак, адкуль грошы размяркуюцца сярод 13-ці партнёраў акцыі фондаў, ініцыятыў і арганізацый, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.