У Рэчыцы адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам і прэзентацыя ягоных кнігаў
Палеская Вясна
16.10.2019
Лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі мае намер наведаць Рэчыцу 19 кастрычніка.
Павел Севярынец – вядомы беларускі палітык, адзін з сузаснавальнікаў незарэгістраванай дзяржавай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Ён збіраецца наведаць Рэчыцу і распавесці, найперш, пра тэму абароны незалежнасці, пагроза якой усё больш відавочна праглядаецца ў рэчышчы настолівых спробаў Расіі «паглыбіць інтэграцыю» паміж Расіяй і Беларуссю ў рамках так званай Саюзнай дзяржавы. Не абміне палітык і тэму маючых адбыцца ў 2020 годзе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Таксама Павел Севярынец вядомы сваёй літаратурнай творчасцю. Некаторыясвае кнігі ён мае намер прэзентаваць і ў Рэчыцы. У прыватнасці ён распавядзе наведнікам сустржчы пра зборнік турэмных эсэ «Каменнае сэрца», энцыклапедыю 200 феноменаў беларускай нацыянальнай ідэі «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім». Таксама будуць прэзентаваныя кнігі іншых аўтараў – «Беларуская хрысціянская азбука», гістарычныя зборнікі, выданні Бібліі па-беларуску.
Імпрэза адбудзецца ў грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Чапаева, 56/2. Пачатак 19 кастрычніка а 17.30. Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Прыходзьце і прыводзьце сяброў.