У мінскай беларускамоўнай гімназіі настаўнікаў абавязалі патлумачыць дзецям, што беларусы і расійцы — адзіны народ
Палеская Вясна
31.03.2019
У мінскай гімназіі № 14 настаўнікі мусяць правесці абавязковыя мерапрыемствы да дня яднання народаў Беларусі і Расіі. План мерапрыемстваў патрапіў у сацыяльныя сеткі, паведамляе Радыё Свабода.
Мерапрыемствам нумар адзін значыцца правядзенне класных гадзінаў на тэму «Адзіны народ».
Настаўнікі павінны прадэманстраваць дзецям відэаролікі да дня яднання народаў Беларусі і Расіі, запланаваная адмысловая выстава і гадзіны палітінфармацыі.
14-я гімназія ў Мінску беларускамоўная. План зацверджаны дырэктаркай гімназіі Ірынай Шукелойць. Журналісты высвятляюць, ці гэта ініцыятыва адміністрацыі канкрэтнай установы альбо цэнтралізаваная дырэктыва ўсім школам.