>
Палітзняволеную жыхарку Мазыра Крысціну Чаранкову затрымалі 22 сакавіка ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для выказвання антываенных лозунгаў.
Справу палітзняволенай пачнуць разглядаць у Гомельскім абласным судзе 10 лістапада. Працэс будзе весці суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Чытаць болей: “Дарыла людзям радасць і добры настрой”