Адмяняюцца прапускі ў памежную зону на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў. Пакуль да 1 сакавіка

Жорж Кунцэвіч 07.12.2022

>

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі адзначылі, што для забеспячэння пагранічнай бяспекі з 1 чэрвеня па 1 снежня 2022 года дзейнічалі часовыя абмежаванні ўезду альбо ўваходу грамадзян у пагранічнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Дзеянне гэтых абмежаванняў вырашана прадоўжыць да 1 сакавіка 2023 года. Як бачна,пажаранесяспечная сітуацыя і адсутнасць дажджоў тут не прычым.

Гэтыя абмежаванні не тычацца ўласнікаў зямельных участкаў, асоб, якія выконваюць працоўныя абавязкі і памежнікаў. Таксама ў гэты перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у памежную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.