З вялікім спазненнем завяршыліся працы па рэканструкцыі будынка светлагорскага суда
Жорж Кунцэвіч
11.03.2024
>
Са спазненнем амаль на год і
перавышэннем каштарыснай вартасці завяршылася
масштабная рэканструкцыя будынка суда Светлагорскага
раёна. Суд пампезна быў адкрыты некалькі дзён таму, хаця будаўнікі абацалі
зрабіць гэта напачатку лета 2023 года. Але… не атрымалася.
Увесь гэты час, з 23 мая 2022 года, часовым прытулкам для суда стаў
галоўны корпус былога Ліцэя хімікаў.
На адкрыцці “дома Феміды” прысутнічалі старшыня
Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко,
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Гомельскай вобласці Юрый
Горлаў і дзесяткі чыноўнікаў меньшага рангу.
Па словах старшыні Гомельскага аблсуда Мікалая
Бакунова, гэты суд стаў пятым будынкам на Гомельшчыне, у якім рэалізавана новая
канцэпцыя:
“Пры рэалізацыі задач, якія стаяць перад судовай
сістэмай, у першую чаргу павінна быць забяспечана даступнасць правасуддзя, каб
кожны грамадзянін меў магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на
судовую абарону… Няхай грамадзяне Светлагорскага раёна і ў цэлым усёй Беларусі
будуць упэўненыя, што ў гэтых сценах будуць прыняты самыя справядлівыя рашэнні для
кожнага”.
Каштарысная вартасць праекта
рэканструкцыі складала 6 мільёнаў 157 тысяч рублёў, аднак будаўнікі нават і ў
такую вялізную суму не ўклаліся. Канчатковы кошт прац быў перавышаны на
некалькі мільёнаў рублёў.