Памежнікі Мазыршчыны заклікаюць грамадзян “быць пільнымі”. І вось чаму
Жорж Кунцэвіч
05.06.2023
>
“Жыццё Палесся” размясціла зварот ад імя Мазырскага
памежнага атрада, у якім заклікае неадкладна паведамляць пра замежнікаў і
транспарт з нумарамі іншых краін, якія будуць заўважаныя каля дзяржаўнай мяжы.
“У выпадку выяўлення ў пагранічнай зоне і на прылеглай да
яе тэрыторыі невядомых асоб, грамадзян замежных дзяржаў, асоб, якія цікавяцца
праходжаннем дзяржаўнай мяжы і спосабам яе аховы органамі пагранічнай службы,
месцам дыслакацыі пагранічных падраздзяленняў, а таксама транспартных сродкаў з
рэгістрацыйнымі знакамі замежных дзяржаў, аўтамабіляў таксі, ці якіх-небудзь
лятальных апаратаў, якія ажыццяўляюць палёты ў непасрэднай блізкасці да
дзяржмяжы паведамляць па тэлефоне…”
Як не хаваюць улады свайго непакою і трывогі перад
“каліноўцамі” – усё адно гэта не схаваеш. Таму не дзіўна, што на Гомельшчыне 5
чэрвеня пачаліся антытэрарыстычныя вучэнні з удзелам прадстаўнікоў сілавых
ведамстваў, паведамляе "Гомельская праўда".
Вучэнні працягнуцца да 7 чэрвеня. Іх задача – падрыхтаваць
кампетэнтныя дзяржорганы і іншыя арганізацыі да выканання задач па спыненні
дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў.
У вучэннях задзейнічана ваенная тэхніка. Могуць уводзіцца
абмежаванні руху транспарту.
Падставай для арганізацыі такіх вучэнняў маглі стаць
паспяховыя рэйды расейскіх добраахвотнікаў на Белгародчыне і прарыў дыверсійных
груп на поўдні Беларусі.
Беларус, які працуе на адным з пунктаў пропуску на мяжы
Беларусі з Украінай распавёў ананімна:
- На пунктах пропуску паміж Беларуссю і Украінай у сувязі
з дыверсійна-разведвальнымі групамі ў Белгародскай вобласці трывожна, нашы вайскоўцы ў
паніцы ад таго што ДРГ могуць зайсці і ў Беларусь.