Зруйнаваны дом, сякера і пісталет: гісторыя аднаго канфлікту
Жорж Кунцэвіч
24.05.2023
>
Жыхара аграгарадка Кольна Жыткавіцкага раёна Г. 5 красавіка
асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытыга
тыпу (арт. 364 КК) за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да
супрацоўніка органаў унутраных спраў, мясцовага ўчастковага інспектара.
Гэтай
крымінальнай справы магло б і не быць, калі б бакі – пацярпелы і абвінавачаны –
паводзілі сябе болей адэкватна, а мясцовыя ўлады “рупіліся” для людзей, а
ненасуперак ім.
Усё пачалося з
канфлікту ўчастковага з бяздомным на той час грамадзянінам Г. Пад час складання
адміністрацыйнага пратакола за бадзяжніцтва участковы заявіў абвінавачанаму,
што той у Кольным жыць не будзе, бо міліцыя яму тут застацца не дазволіць. Але
ўсё па парадку.
Што казаў у судзе абвінавачаны Г?
Мужчына сваю віну
ў здзяйсненні злачынства не прызнаў. Суду распавёў, што раней ён пражываў у Кольным, а потым, у 2008 годзе з'ехаў
на заробкі ў Расію. За гэты час дом,
у якім ён раней пражываў, знеслі па пастанове Сельскага савета. Ці
правільным было такое рашэнне? Відаць, не. Мужчына стаў пражываць у пустых гаспадарчых
пабудовах, а потым вырашыў пражываць у доме, які раней належыў ягонаму дзядзьку па
лініі маці. Аднак за пустуючым домам даглядала жонка ягонага стрыечнага брата Л.
Раніцай, пасля званка
ў міліцыю Л., якая ўбачыла што нехта патрапіў у жыллё, у хату зайшоў участковы
інспектар міліцыі С. і нічога не кажучы, кулаком нанёс мужчыну ўдар па твары. Абвінавачаны падхапіўся
з ложка і далонню паспрабаваў адбіцца ад міліцыянта, але прамахнуўся. Тады
ўчастковы схапіўся за пісталет і крыкнуў, што будзе страляць. Мужчына ў мэтах самаабароны ўзяў сякеру. Участковы выскачыў на падворак. Потым Г. выйшаў з хаты і ўбачыў узброенага міліцыянта на двары.
Пры гэтым Г. трымаў
у апушчанай руцэ сякеру, а праз некаторы час вярнуўся ў дом і зачыніўся там. Знаходзячыся ў доме, ён бачыў, як С. хадзіў вакол дома і
крычаў, каб ён выходзіў з дому для размовы.
Ён адказваў С., што нікуды не выйдзе, бо не трэба было біць у твар. Праз нейкі час ён
пачуў, што прыехала падмацаванне, ламаюць дзверы і хтосьці зайшоў у дом. Адзін з
супрацоўнікаў міліцыі сказаў, што ўсё будзе добра і яны нармальнага пагавораць.
Тады ён кінуў сякеру і выйшаў
з хаты. Яго затрымалі і даставілі ў
РАУС.
Што казаў у
судзе пацярпелы супрацоўнік міліцыі?
Участковы
распавёў, што выехаў па сігналу на месца для для затрымання Г. па падазрэнні ў
здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 202 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне
недатыкальнасці жылля і іншых законных уладанняў грамадзян). Відэарэгістратар,
які павінен працаваць пры выкліку на месца здарэння, чамусці быў адключаны.
Грамадзянін Г,
парушыўшы “цялесную недатыкальнасць, наўмысна нанёс адзін удар рукой С. па
руцэ, прычыніўшы яму фізічную боль, пасля чаго ўзяў у рукі сякеру і,
утрымліваючы яе ў руках выказваў пагрозы. Калі я выйшаў на двор, то
абвінавачаны пабег з сякерай за мной. Я дастаў пісталет і выклікаў падмогу.”
У судзе ўчастковы
С. патлумачыў, што дом, у якім раней пражываў Г., быў знесены і той стаў весці
бадзяжніцкі лад жыцця, пражываў у закінутых хатах і пабудовах. Калі ён запытаўся
ў мужчыны, што ён тут робіць, той адказаў, што тут ён пражывае, бо гэта дом ягонага
дзядзькі і ён усё роўна будзе жыць у гэтым доме… Далей былі... сякера і пісталет
Відавочна адно:
там дзе органы ўлады і супрацоўнікі міліцыі адчуваюць сябе беспакарана, там і
ўзнікаюць падобныя канфлікты, якія могуць прывесці да непапраўных наступстваў.
На фота: адзін з пустуючых дамоў у Кольна.