У Светлагорску раённая выбарчая камісія не прызнала ўсе 1577 подпісаў, здадзеных за Цэпкалу
Палеская Вясна
29.06.2020
Менавіта ў
Светлагорскім раёне збор подпісаў за вылучэнне Валерыя Цэпкалы кандыдатам на
прэзідэнта адбываўся найбольш заўважна. Тут увесь тэрмін збору подпісаў
працавалі пікеты за яго. Наведаў горад і сам прэтэндэнт асабіста. Але ў выніку
ўсе подпісы, якія за яго сабралі ў Светлагорскім раёне, вырашана не ўлічваць.
Пікет за Валерыя Цэпкалу ў Светлагорску
Як паведаміла доўгатэрміновая назіральніца пры
Светлагорскай раённай выбарчай камісіі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алена Маслюкова, спачатку для праверкі
раённая камісія адабрала 314 подпісаў. Як даклалі чальцы камісіі на выніковым
паседжанні 29 чэрвеня, 50 подпісаў з першапачаткова адабраных палічылі недакладнымі,
што склала 15,98%. Тады адабралі яшчэ 15% ад здаденых – 236 подпісаў. У гэтай
партыі нібыта знайшлі 53 недакладныя подпісы, або 15,04%.
У выніку камісія прыняла рашэнне ўсе здадзеныя ў
Светлагорскую раённую камісію подпісы за вылучэнне Валерыя Цэпкалы кандадатам
на прэзідэнта прызнаць недакладнымі. Гэта лічба ў 1577 подпісаў.
Чальцы ініцыятыўнай групы Валерыя Цэпкалы зараз
вызначаюцца з неабходнасцю абскарджваць вынікі праверкі.
Сёння ва ўсіх раёнах Палесся, дзе вядзецца
доўгатэрміновае назіранне, праходзяць паседжанні выбаркамаў, на якіх
падсумоўваюцца вынікі праверкі здадзеных подпісаў. Палеская Вясна рыхтуе
агульны агляд гэтых вынікаў.