У Мазыры працягнецца чарговы суд, звязаны з палітычнай абстаноўкай
Цімур Казачэнка
26.10.2022
У судзе Мазырскага раёна 27 кастрычніка працягнецца чарговы працэс, які звязаны з
палітычнай сітуацыяй у краіне. Зноў аднаго з мясцовых жыхароў абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".
Грамадзянін
Васіль Кавалёў абвінавачваецца
паводле артыкулаў 369 і 369-1 Крымінальнага кодэкса. Судовае пасяджэнне па
разгляду справы пачнецца ў 10 гадзін 30 хвілін. Вядзе справу суддзя Новікава Валянціна.
Раней
судовае пасяджэнне па гэтай справе прайшло 11 кастрычніка. Справа разглядаецца
на закрытых пасяджэннях. На іх не могуць прысутнічаць сваякі падсуднага,
журналісты і іншыя наведвальнікі. Суды ў закрытым рэжыме практыкуюцца па
справах, звязаных з палітычнай абстаноўкай, якая склалася ў краіне пасля
прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.
Нагадаем,
што толькі ў Мазырскім раёне зараз адбываюць пакаранні 21 чалавек, якія прызнаны
праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі, а ў цэлым у Беларусі налічваецца на
сённяшні дзень 1349 палітзняволеных.
На здымку: суд Мазырскага раёна.