У Светлагорску зачынілі для купання апошнія пляжы
Жорж Кунцэвіч
29.06.2023
>
Мясцовыя ўлады прынялі
рашэнне закрыць для адпачынку апошні гарадскі пляж.
Прычына банальная: вынікі
лабараторных даследаванняў пробаў вады ў зоне купання пляжу па вуліцы Савецкай
паказалі: вада ў Бярэзіне не адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням. Па
гэтай прычыне купацца і займацца воднымі відамі спорту ў гэтым месцы
забаронена.
Бяспечна адпачываць на
гарадскім пляжы светлагорцы змогуць, як толькі санітарна-хімічныя паказчыкі
будуць у норме, паведамляюць "Светлагорскія навіны".
Мясцовыя жыхары адной з
версій забруджвання вады разглядаюць скіды прамысловых сцёкаў у раку, улады сцвярджаюць,
што са сцёкамі – усё ў норме.
Раней, у 2022 годзе
забаранілі купанне ў кар’еры і возеры, пакінуўшы толькі два месцы масавага
адпачынку, размешчаныя каля рэк і вадаёмаў, дзе купанне дазволена: гарадскі
пляж па вул.Савецкай у Светлагорску і пляж у гарадскім пасёлку Парычы.