>>
Аляксандра Бычкоўскага затрымалі ў ліпені 2021 года і абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ён «эмацыйна выказаў сваё меркаванне пра кіраўніка Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгена Жылінскага пад адным з пастоў у «Аднакласніках».
Пазней суддзя Ельскага суду Яўген Карнявец асудзіў Аляксандра
Бычкоўскага на год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у
папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Нядаўна стала вядома, што Бычкоўскі цалкам
адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Аляксандр адбываў пакаранне ў папраўчай
установе адкрытага тыпу № 46 у гарадскім пасёлку Круглае.