“Чый Крым?” Як ураджэнец Брагіна сеў у калюжыну
Жорж Кунцэвіч
18.10.2023
>>
Ураджэнец Брагіна Яўген
Давыдоўскі раней працаваў працаваў тынкоўшчыкам-маляром у Літве і Расеі. Калі
наспела патрэба працягнуць від на жыхарства ў Літве – звярнуўся ў Дэпартамент
міграцыі.
Гаворка ідзе аб анкетаванні ўязджаюць у Літву. З мінулага
года грамадзяне Расіі і Беларусі старэйшыя за 18 гадоў, якія звяртаюцца па
нацыянальную візу або від на жыхарства ў Літве, абавязкова павінны запаўняць
спецыяльную анкету, піша “Флагшток”.
У літоўскай анкеце
Давыдоўскі не змог ці не захацеў даць відавочны адказ аб прыналежнасці
незаконна акупаванага Расіяй РФ Крымскага паўвострава: напісаў “Крым
прыналежыць Расіі”.
Вярнуўшыся ў Беларусь ён
паскардзіўся прапагандыстам, што не змог трапіць на заробкі ў Літву праз “фільтр
бяспекі". Такім чынам, “учынак” ураджэнца Брагіна і ягоная грамадзянская
пазіцыя стала шырока вядомая паўсюль.
Шанец працаваць за мяжой
ён страціў.