У Светлагорску выбарцаў заганяюць мітынгаваць у лесапарк
Жорж Кунцэвіч
18.01.2024
>
Рашэннем Светлагорскага райвыканкама ў раёне вызначаныя
месцы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. У параўнанні ў мінулымі
электаральнымі кампаніямі сітуацыя з даступнасцю агітацыйных пляцовак істотна
пагоршылася.
Калі падчас выбараў 2015 года адкрытых пляцовак для
правядзення сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў альбо пікетавання ў
паведамляльным парадку налічвалася больш дзесяці, то ўжо ў 2020 годзе
засталолся адно месца. Гэта набярэжная ракі Бярэзіна ў межах вуліцы Савецкай.
А сёлета ўлады вырашылі ўвогуле усе агітацыйныя вулічныя
мерапрыемствы схаваць ад людскіх вачэй. Агітацыйныя мітынгі альбо пікеты зараз
дазволена праводзіць толькі на тэрыторыі лесапаркавай зоны на скрыжаванні вуліц
Свярдлова і Калініна, фактычна ў лесе.
Паводле інфармацыі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя
выбары”, таксама паменела месцаў для сустрэчаў з выбаршчакамі ў
памяшканнях. Цяпер гэта можна рабіць у Светлагорскім цэнтрыкулітуры, Палацы
энергетыкаў, і філіялах Светлагорскага цэнтра народнай творчасці ў
аграгарадках.
Адзінае новаўвядзенне: цяпер у рашэнні ўладаў зорачкай
пазначаюцца памяшканні, часткова прыстасаваныя для інвалідаў і фізічна
аслабленых асобаў.